Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілер: пры адсутнасьці кантракту “Газпром” спыніць пастаўкі


Паводле БелаПАН “Газпром” спыніць пастаўкі газу для Беларусі пры адсутнасьці кантракту на 2007 год у 10.00 па маскоўскім часе 1 студзеня 2007 году – пра гэта заявіў сёньня журналістам кіраўнік расейскага газавага манапаліста Аляксей Мілер.

Паводле Мілера, у Літву, Польшчу і Нямеччыну ўжо накіраваны паведамленьні ў сувязі з сытуацыяй, што склалася з пастаўкамі расейскага газу ў Цэнтральную і Заходнюю Эўропу.

Апрача таго, паводле Аляксея Мілера, “Газпром” мае намер зьвярнуцца ва ўрад Расеі з прапановай увесьці экспартнае мыта на газ для Беларусі. “У нас выклікае пытаньне тое, што цяпер ня дзейнічае экспартнае мыта на пастаўкі расейскага газу ў Беларусь. Гэта прыводзіць да недаатрыманьня бюджэтам 1,3 млрд. даляраў ЗША”, – сказаў кіраўнік “Газпрому”.
XS
SM
MD
LG