Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Бабруйскага гарвыканкаму адпраўлены ў адстаўку


Радыё Свабода Пра адстаўку старшыні Бабруйскага гарвыканкаму Міхаіла Бандарэнкі сёньня ўвечары паведаміла магілёўскае радыё. На пасаду старшыні Бабруйскага гарвыканкаму прызначаны генэральны дырэктар Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага заводу Дзьмітры Бонахаў.

Прычына адстаўкі мэра Бабруйску невядомая. Паводле старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуры, адстаўка зьвязаная зь неабходнай ратацыяй кіроўчых кадраў на месцах.

Міхаілу Бандарэнку нядаўна споўнілася 58 гадоў, зь іх 18 гадоў ён адпрацаваў у Бабруйску на кіроўчых пасадах. Яму абяцаюць пасаду старшыні ў новым, яшчэ не абраным гарсавеце. Адной з заслуг Міхаіла Бандарэнкі бабруйцы называюць падрыхтоўку і правядзеньне сёлетняга фэстывалю “Дажынкі”.
XS
SM
MD
LG