Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ не чакае скарачэньня паставак газу з Расеі празь Беларусь


Радыё Свабода Эўрапейская Камісія не чакае скарачэньня паставак газу з Расеі празь Беларусь у краіны Эўразьвязу, але – нават калі такое здарыцца – не драматызуе магчымых наступстваў. Пра гэта агенцтву “Інтэрфакс” паведаміў прадстаўнік Эўракамісіі Амадэу Алфатаж Тардыу.

Ён адзначыў, што ў шэрагу краінаў Эўрапейскага Зьвязу ёсьць “дастатковыя запасы газу ў сховішчах”, каб зьмякчыць перабоі з пастаўкамі. Да таго ж газаправод, які ідзе празь Беларусь, “далёка не адзіны канал паставак газу ў Эўропу”, а Расея, “хаця і найбольшы, але таксама не адзіны дастаўца”.
XS
SM
MD
LG