Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мечыслава Яскевіча вінавацяць у злосным хуліганстве


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня Мечыславу Яскевічу — кіраўніку Гарадзенскага гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў, не прызнаванага беларускімі ўладамі, выстаўлена абвінавачаньне па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве. У аддзеле дазнаньня Кастрычніцкага РАУС Горадні ў яго ўзялі падпіску аб нявыезьдзе і ўпершыню дапыталі ў якасьці абвінавачанага.

Дагэтуль Яскевіч быў падазраваным у крымінальнай справе паводле часткі першай артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу, што была распачата 4 лістапада. Мечыслава Яскевіча затрымалі тады па абвінавачаньні ў зьбіцьці мужчыны. Яскевіч знаходзіўся за кратамі трое сутак, пасьля чаго яго выпусьцілі.

Мечыслаў Яскевіч быў апошнім з кіраўнікоў Саюзу палякаў, які меў магчымасьць выяжджаць за мяжу і бываў у суседняй Польшчы.
XS
SM
MD
LG