Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатаконкурс "Свабоды": "Здымку Яўгена проста зайздрошчу..."


Радыё Свабода, Прага На працягу амаль году мы атрымлівалі ад слухачоў "Свабоды", наведнікаў Інтэрнэту фатаздымкі пра падзеі ў Беларусі і ў сьвеце. Кожны тыдзень самыя лепшыя зьмяшчаліся ў Інтэрнэце, а пераможцы атрымлівалі прызы. Надышоў час абраць пераможцу году.

Паводле большай часткі тых, хто даслаў свае меркаваньні, на першае месца выходзіць фатаздымак Яўгена, зроблены 25 сакавіка 2006 г. у Менску.



Вось меркаваньні пра выкарыстаньне аўтарам тэхнічных прыёмаў.

"Шчыра кажучы, мяне зьдзіўляе, што здымак трапіў у фінал. Ён не адпавядае правілам конкурсу, якія неаднаразова разьмяшчаліся на сайце. Атрымліваецца, што ўдзельнікі былі ў няроўных умовах? Андрэй"

"Вось жа, я так і думаў. З фаташопам гэта – твор. А арыгінал – гэта проста націснутая пімпачка фотаапарата. Гэта несправядліва, бо некаторыя ўдзельнікі конкурсу, напрыклад, ня умеюць ці ня маюць магчымасьці карыстацца фаташопам. Падумайце пра гэта", – піша Бо Бо.

"Я лічу, што здымак Яўгена 25 сакавіка 2006 г. у Менску зьяўляецца найлепшым як з фаташопам, так і безь яго. Тым больш, што на ім няма ніякага мантажу. Андрэй"

"Dobrui vecher ! Dumaiu, chto snimok zaslujivaet but'' pobeditelem, delo ne v fotoshope, a v ideie. Nataliya".

"Я ня першы дзясятак гадоў займаюся фатаграфіяй, але, гледзячы на здымак Яўгена, проста зайздрошчу. Так перадаць атмасфэру ня кожны майстар зможа. А фаташоп у нашы дні – звычайная прылада любога фатографа. На гэтай фатаграфіі выпраўлены толькі колер неба. Такім ён бачыўся фатографу. І такім ён хацеў паказаць яго нам. Суровае драматычнае неба перамен. Адназначна першае месца. Сяргей".

Гл. арыгінал здымка

Гл. архіў конкурсу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG