Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуманаўскае таварыства прэзэнтуе ў Менску кніжны праект


Севярын Квяткоўскі, Менск Пятнаццаць кніжак рознага кірунку — ад гістарычнай да мастацкай літаратуры. Гэта навуковы зборнік “Удзел беларусаў у бітве пры Монтэ-Касіна”, дасьледаваньне Аляксандра Адзінца “Эміграцыя на скрыжаваньнях лёсу”, перавыданьне кнігі Юркі Віцьбіча “Антыбальшавіцкія паўстаньні на Беларусі”, літаратурны зборнік Андрэя Хадановіча “Сто лі100ў на TUT.BY” ды шэраг іншых.

“Беларускае Шуманаўскае таварыства” зарэгістраванае ў Польшчы й зьдзяйсьняла праект з дапамогай польскага МЗС. Прэзэнтацыя ладзіцца на прыватнай тэрыторыі на ўскрайку Менску.

“Мы не змаглі знайсьці залю ў цэнтры гораду, якая б адпавядала культурніцкай імпрэзе. Таксама мы ня хочам рызыкаваць, каб у апошні момант нам з той ці іншай прычыны забаранілі нашую імпрэзу”, — патлумачыў кіраўнік “Беларускага Шуманаўскага таварыства” Ігар Лялькоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG