Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне ў Горадні: якімі падзеямі быў адметны 2006 год?


Міхал Карневіч, Горадня Што найбольш запомнілася вам у 2006 годзе, які ўжо адыходзіць? Гэтае пытаньне на вуліцах Горадні задаваў наш карэспандэнт.

(Хлопец: ) “Я нічога асаблівага не заўважыўю За выключэньнем прыватнага жыцьця — некаторыя рэчы ў мяне зьмяніліся да лепшага”.

(Спадар: ) “Чэмпіянат сьвету па футболе. Было вельмі цікава. А яшчэ я кватэру пабудаваў”.

(Спадарыня: ) “Мяне наагул нічога не цікавіць. Вельмі шмат сваіх уласных праблемаў: як капалі на галаву, так дагэтуль і капаюць. Праўда, гэта датычыць майго асабістага жыцьця, а ня нейкіх глябальных пытаньняў”.

(Спадарыня: ) “Самае адметнае й галоўнае — мая дачка паступіла вучыцца ва ўнівэрсытэт”.

(Дзяўчына: ) “Праўду сказаць, ня ведаю. Я настолькі занятая сваімі ўласнымі праблемамі, што нічога не магу вам сказаць”.

(Спадарыня: ) “Лепш стала жыць”.

(Спадарыня: ) “Для мяне асабіста год быў удалы”.

(Дзяўчына: ) “Як для мяне — удалы год. Паступіла, вучуся, дзякуй Богу. Бацькі здаровыя, і, думаю, мной ганарацца”.

(Спадар: ) “Асабіста для мяне нічога адметнага не адбылося. Мяркую, што й для ўсёй Беларусі таксама. Наадварот, становіцца горш і горш. Я размаўляю шмат з кім з людзей, і практычна на ўсіх прадпрыемствах гораду скардзяцца, што становіцца горш. А на словах нас падманваюць, кажуць, што жывем лепш. Насамрэч заробак зьнізіўся, і тых хвалёных прэзыдэнцкіх 350 даляраў мы й блізка ня бачым”.

(Спадар: ) “Безумоўна, самай адметнай падзеяй былі прэзыдэнцкія выбары, асабліва тое, што пасьля іх апазыцыі ўдалося зладзіць сапраўдныя акцыі пратэсту супраць фальшаваньня выбараў. Гэта, на мой погляд, галоўная падзея”.

(Дзяўчына: ) “Шмат хто зь сяброў й знаёмых пабраліся шлюбам”.

(Хлопец: ) “Нічога істотнага не адбылося. Былі ў нас выбары, але, як жылі, так й жывем, сьмешныя ў нас выбары”.

(Хлопец: ) “Усё, як было: езьдзім у Польшчу, прывозім з Польшчы — і тут прадаем”.
XS
SM
MD
LG