Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьмеркаваньне студэнтаў: інжынэры сталі сьлесарамі


Радыё Свабода Праца з разьмеркаваньнем і працаўладкаваньнем выпускнікоў вядзецца ў Беларусі недастаткова эфэктыўна й часта з парушэньнем заканадаўства, лічаць у камітэце дзяржкантролю. Такую выснову прадстаўнікі ведамства зрабілі на падставе аналізу дзейнасьці 17 вышэйшых навучальных установаў Менску.

Прыкладна 10 адсоткаў выпускнікоў вну праз паўгоду пасьля завяршэньня навучаньня не пацьвердзілі прыбыцьцё на месца працы ў адпаведнасьці з разьмеркаваньнем. Па асобных вну, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, колькасьць такіх спэцыялістаў склала больш за 20 адсоткаў, Міністэрству культуры – да 14 адсоткаў ад агульнай колькасьці разьмеркаваных выпускнікоў.

Напрыклад, з 422 разьмеркаваных сёлета выпускнікоў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсітэту 126 не далі пацьверджаньня ўладкаваньня на працу. Толькі адзін з такіх былых студэнтаў цалкам кампэнсаваў дзяржаве 20,6 мільёнаў беларускіх рублёў, затрачаных на ягоную адукацыю. Ён вучыўся ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце, паведамляе БелТА.

Выяўлены таксама шэраг парушэньняў заканадаўства з боку наймальнікаў у працэсе ўладкаваньня маладых спэцыялістаў. Шмат якім выпускнікам не давалі працу па спэцыяльнасьці, асобныя зь іх афармляліся на рабочыя пасады. Напрыклад, выпускнікі Беларускага навукова-тэхнічнага ўнівэрсітэту, дыплямаваныя інжынэры, рабіліся электрамантажнікамі й сьлесарамі-рамонтнікамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG