Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы наконт мыта на нафту працягваюцца


Радыё Свабода Беларусь ня здолела дамовіцца пра апэратыўную адтэрміноўку дзеяньня пастановы расейскага ўраду, якое прадугледжвае ўвядзеньне экспартнага мыта на нафту. Кіраўніцтва канцэрну “Белнафтахім” цяпер знаходзіцца ў Маскве й вядзе перамовы з кампаніямі-дастаўцамі па студзеньскім кошце на нафту з улікам улучанага ў яго экспартнага мыта.

Як паведаміла Інтэрфаксу крыніца, блізкая да перамоўнага працэсу, сярэдні кошт імпарту нафты ў Беларусь (з улікам мыта 180,7 даляра за тону) складзе ня менш за 430 даляраў за тону супраць 270 даляраў сёлета. Крыніца лічыць, што ў гэтай сытуацыі пры захаваньні ўнутраных падаткаў на нафтапрадукты прапарцыйнае падвышэньне коштаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку непазьбежнае. Суразмоўца агенцыі не выключае й таго, што для шэраговых спажыўцоў падвышэньне коштаў можа стаць яшчэ больш значным у зьвязку зь неабходнасьцю падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.

Беларускі бок перадаў ва ўрад Расеі парект міжурадавага пагадненьня, у адпаведнасьці зь якім Менск гатовы падвысіць стаўкі экспартнага мыта на нафтапрадукты да расейскага ўзроўню й перадаць яго частку ў расейскі бюджэт на падставе пагадненьня ад 1995 году.
XS
SM
MD
LG