Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Шлындзікаў: “Цану на газ 110 даляраў я б прымаў”


Уладзімер Глод, Менск Крызісную сытуацыю, якая склалася вакол цэнаў на расейскія нафту і газ для Беларусі, камэнтуе былы генэральны дырэктар вытворчага аб’яднаньня “Амкадор”, старшыня эканамічнай камісіі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Васіль Шлындзікаў.

(Шлындзікаў: ) “Цану на газ 110 даляраў я б прымаў. Думаю, што Беларусь неяк гэта перажыве. Крыху паскорыцца працэс разбурэньня прамысловых прадпрыемстваў. Дык гэта, можа, і лепей. Бо стратныя прадпрыемствы руйнуюць і краіну, і грамадзтва.

А вось страты ад нафты мне ўяўляюцца нашмат больш пагрозьлівымі. Мабыць, давядзецца спыніць некаторыя амбітныя праекты. Узрастуць паборы на эканоміку, асабліва на прыватны сэктар. Павялічацца штрафы, канфіскацыі ды гэтак далей. Пакуль ёсьць валютныя запасы, дык нейкі час мо нават утрымаем і беларускі рубель. Ну, а калі ня будзе чым трымацца, дык што ж — мы ўжо праходзілі інфляцыю, дэвальвацыю, ды ўсё што заўгодна”.
XS
SM
MD
LG