Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кошт транзыту расейскага газу празь Беларусь можа ўзрасьці


Радыё Свабода Беларусь будзе прапаноўваць новую цану на транзыт расейскага газу. Кошт дастаўкі газу й транзыт узаемазьвязаныя, заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка, камэнтуючы перамовы з кіраўніцтвам “Газпрому” 26 сьнежня.

Паводле інфармацыі "РИА Новости", першы віцэ-прэм’ер заявіў, што, калі цана газу будзе расьці, беларускі бок уздыме кошт транзыту газу па сваёй тэрыторыі. Калі цана на газ будзе 75 даляраў за тысячу кубамэтраў, то для “Газпрому” транзыт складзе 1,3 даляра, пры кошце 110 даляраў – 1,65 даляра.

“Няма кантракту на дастаўку газу – няма кантракту на транзыт газу праз тэрыторыю Беларусі”, – падкрэсьліў Уладзімер Сямашка. Паводле ягоных зьвестак, транзыт расейскага газу празь Беларусь цяпер складае 44 мільярды кубамэтраў на год. Адказваючы на пытаньні журналістаў, што будзе, калі Расея ўсё ж перакрые газ, улічваючы, што газасховішчы Літвы і Нямеччыны цалкам запоўненыя, ён сказаў: “Трубу перакрыць можна, але газу для Нямеччыны і Літвы хопіць на 12-13 содняў..."

"Экспэрымэнты ладзіць для Беларусі, канечне, можна такія, але гэта ня дасьць дадатковых пераваг “Газпрому”. Незалежна ад усяго газ будзе. Мы з “Газпромам” узаемазьвязаныя”, – цытуе выказваньне Ўладзімера Сямашкі БелаПАН.

Віцэ-прэм''ер таксама паведаміў, што кошт на расейскую нафту пасьля ўвядзеньня мыта перавысіць 585 даляраў за тону. Спадар Сямашка расцэньвае гэта як спробу спыніць беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.
XS
SM
MD
LG