Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра падзеі 23-24 сьнежня ў Менску раскажуць у кнізе


Радыё Свабода Асьветніцкае аб’яднаньне “Спадчына”, якім кіруе прафэсар Анатоль Белы, мае намер выдаць кнігу, прысьвечаную падзеям 23-24 сьнежня ў Менску. Кніга будзе зьмяшчаць матэрыялы навуковых чытаньняў, што праходзілі 23 сьнежня ў касьцёле сьвятых Сымона й Алены, а таксама ўспаміны пра падзеі 24 сьнежня.

У гэты дзень супрацоўнікі міліцыі спрабавалі перашкодзіць правядзеньню набажэнства і ўскладаньня кветак і вяткоў да пліты ў памяць ахвяраў фашыстоўскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Благаўшчына, на тэрыторыі якога разьмешчаны мэмарыяльны комплекс “Трасьцянец”. Цяпер ідзе збор успамінаў тых людзей, якіх затрымлімвала міліцыя па дарозе да месца правядзеньня акцыі й пасьля яе, а таксама тых, хто здолеў акцыю правесьці, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG