Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Костусеў: “Знайшліся людзі, якія не пабаяліся...”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году? Лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Костусеў на гэтае пытаньне адказаў так:

(Костусеў: ) “Прыйшлося напружыць усю памяць, каб вызначыць, што лічыць добрай навіной. Лепшага нічога не прыпомнілася, чым падзеі сакавіка гэтага году.

З аднаго боку, гэта была добрая навіна, а з другога боку, і дрэнная. Дрэнная — бо я ў гэты час сядзеў перад выбарамі на сутках, ня мог удзельнічаць у тых падзеях. А з другога боку, было прыемна, калі я выйшаў з сутак, што падзеі ў Менску адбыліся, сабраліся на плошчы Каліноўскага і моладзь, і больш сталыя людзі. І выказалі сваю незадаволенасьць тым, як прайшлі чарговыя прэзыдэнцкія выбары. Людзі знайшліся, не пабаяліся, выйшлі на плошчу — для мяне гэта была самая добрая навіна. У Беларусі ўсё ж знаходзяцца людзі, якія не баяцца казаць праўду, і такіх людзей нямала”.
XS
SM
MD
LG