Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Бандарэнка: “На міжнароднай арэне нас пачулі”


Алесь Дашчынскі, Менск Што вы лічыце добрай навіной 2006 году? Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка сказала:

(Бандарэнка: ) “У грамадзкім жыцьці — вядома, што адбылося аб’яднаньне дэмакратычных сілаў, будзем лічыць так. Гэта добрая навіна. Вельмі добра тое, што адбылося з Аляксандрам Казуліным, што ён усё такі выйшаў з галадоўкі й прымусіў такім сваім проста гераічным учынкам прыслухацца ўлады й міжнародныя сілы.

Добрая навіна, што вярнуўся Андрэй Клімаў, і мы зь ім ужо размаўлялі й вельмі рады былі яго пачуць. Чакаем вызваленьня астатніх нашых людзей, якія знаходзяцца за кратамі. Усё-такі нас на міжнароднай арэне пачулі — пачулі, што адбываецца ў Беларусі. Не такія мы ўжо і бездапаможныя. Можам зьмяніць сваё жыцьцё да лепшага. Мы змаглі нейкім чынам сябе праявіць на дадзеным жыцьцёвым этапе.

Ну, у асабістым жыцьці адбыліся нейкія радасныя навіны. Пасьпяхова ідзе мая праца з моладзьдзю, маё выкладаньне й радуюць мяне мае вучні, якім я зычу і дапамагаю, каб яны знайшлі сваё месца ў гэтым творчым жыцьці”.
XS
SM
MD
LG