Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<b/>А.Мілінкевіч: “У сьвеце адбыўся рэнэсанс веры ў Беларусь”


Алесь Дашчынскі, Менск Што вы лічыце добрай навіной 2006 году? Лідэр аб’яднаных дэмсілаў Аляксандар Мілінкевіч на гэтае пытаньне адказаў так:

(Мілінкевіч: ) “Добрая навіна — тое, што беларусы ёсьць на сьвеце й сёньня пра гэта ведаюць усе. Беларусы — ня проста як невядомы народ, і краіна — ня проста як кіраваная дыктатарам... А сёньня ведаюць, што ёсьць народ, які хоча быць вольным. Я лічу, што гэта самае добрае, што было ў гэтым годзе. Мы заявілі пра сябе, і гэтага ў нас ужо не адбярэш.

Я маю на ўвазе, калі вясной, падчас падзеяў мы выйшлі на плошчу й мы змагаліся. Аб гэтым гаварыў увесь сьвет, і сёньня аб гэтым гавораць. І сёньня ўжо ніхто не сумняваецца ў тым, што Беларусь вартая волі. І яна даб’ецца гэтага, і я думаю, што гэта самы вялікі вынік году. Нібы рэнэсанс веры ў Беларусь адбыўся ў сьвеце — і для нас саміх таксама”.
XS
SM
MD
LG