Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром": Беларусі былі зроблены найлепшыя прапановы з магчымых


Радыё Свабода Намесьнік старшыні праўленьня “Газпрому” Аляксандар Мядзьведзеў лічыць, што беларускі бок, адкідаючы апошнія прапановы расейскага газавага канцэрну, “ці ня здольная ацаніць іх эканамічны складнік, ці сьвядома ідзе на зрыў перамоваў”.

Паводле Мядзьведзева, Беларусі былі зроблены найлепшыя прапановы з магчымых, “была ўлічана большасьць пажаданьняў беларускага боку, прапановы , якія былі зробленыя , улічвалі спэцыфіку беларускай эканомікі і саюзныя адносіны і былі больш чым ільготнымі” – заявіў намесьнік кіраўніка “Газпрома”.

“Газпром” прапануе Беларусі купляць газ па цане 75 даляраў за тысячу кубамэтраў з аплатай грашыма плюс 30 даляраў з аплатай акцыямі “Белтрансгазу”. Менск гатовы плаціць за тысячу кубамэтраў па 45 даляраў і 30 даляраў – акцыямі “Белтрансгазу”.
XS
SM
MD
LG