Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: адміністрацыйная камісія апраўдала Крысьціна Шацікаву


Радыё Свабода Адміністрацыйная камісія Кастрычніцкага раёну Магілёва ня выявіла ў дзеяньнях Крысьціны Шацікавай правапарушэньня й сваёй пастановай спыніла справу.

Грамадзкую актывістку міліцыянты абвінавацілі ў дастаўцы й распаўсюджваньні друкаванай прадукцыі, якая выйшла з парушэньнем заканадаўства. Спадарыня Шацікава можа забраць зь Ленінскага раённага ўпраўленьня Магілёва сканфіскаваныя ў яе выданьні.

Паводле Крысьціны Шацікавай, прадстаўнік Ленінскага раённага ўпраўленьня Пётар Шашкоў, які прадставіўся намесьнікам старшыні камісіі, прыстрашыў яе, што пры атрыманьні выданьняў яе зноў затрымаюць — але цяпер ужо на падставе парушэньня закону “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”.

Крысьціну Шацікаву затрымалі 30 лістапада. Падчас дагляду асабістых рэчаў міліцыянты выявілі ў яе 4000 асобнікаў газэтаў “Весьнік Беларусі” й “6 м3”.
XS
SM
MD
LG