Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчукін правёў суткі пад арыштам "за хуліганства ў судзе"


Радыё Свабода, Віцебск 24-га сьнежня вядомага журналіста і праваабаронцу зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня за тое, што ён, як напісана ў міліцэйскім пратаколе, "зладзіў дэбош у будынку абласнога суду".

Паводле самога Валерыя Шчукіна, ён усяго толькі паспрабаваў трапіць на пасяджэньне, дзе разглядаліся скаргі незарэгістраваных на кандыдатаў прадстаўнікоў дэмакратычнае грамадзкасьці. Пасяджэньне было адкрытае, аднак нікога, апрача саміх удзельнікаў, у судовую залю чамусьці не пускалі. Спадар Шчукін праігнараваў забарону, зайшоў у памяшканьне і запрасіў з сабою ўсіх, хто таксама хацеў паглядзець працэс.

Прысутныя ў залі прадстаўнікі абласной выбарчай камісіі выклікалі міліцыю, і Валеры Шчукін апынуўся спачатку ў Кастрычніцкім райаддзеле, дзе на яго склалі пратакол за хуліганства, а потым у ізалятары часовага ўтрыманьня.

25-га сьнежня па абедзе Валерыя Шчукіна адпусьцілі, бо ён запатрабаваў, каб яму далі магчымасьць падрыхтавацца да суду, прызначанага на сёньня, і знайсьці абаронцу. Суд распачаўся, аднак будзе працягнуты толькі 30-га сьнежня – судзьдзя Ірына Смалякова загадала выклікаць сьведкаў "хуліганскіх паводзінаў" Валерыя Шчукіна ў абласным судзе.
XS
SM
MD
LG