Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цікавае кіно: Замяталін узначаліў “Беларусьфільм”


Радыё Свабода Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў Уладзімера Замяталіна генэральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Уладзімер Замяталін быў старшынём дзяржкамітэту па друку, займаў пасаду віцэ-прэм’ера па пытаньнях сацыяльнай сфэры, працаваў на пасадзе кіраўніком упраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі ў адміністрацыі прэзыдэнта, а таксама намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Замяталін займаўся ідэалягічным забесьпячэньнем рэфэрэндумаў 1995 і 1996 годаў, а таксама прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году. Праз тры дні пасьля тых выбараў ён быў адпраўлены ў адстаўку і да цяперашняга часу не займаў дзяржаўных пасадаў.
XS
SM
MD
LG