Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры зламысьнікі спалілі праваслаўны храм Георгія Пераможца


Радыё Свабода У Мазыры за апошнія паўтара месяца двойчы падпальвалі драўляны праваслаўны храм Георгія Пераможца. 13 лістапада праз разьбітую шыбу зламысьнік укінуў паходню. Тады згарэла шмат абразоў, агонь моцна пашкодзіў інтэр’ер царквы. Вінаватага міліцыя не знайшла.

Гэтым разам падпал учынілі 25 сьнежня. Паводле інфармацыі Мазырскага аддзелу надзвычайных сытуацыяў, паведамленьне пра пажар паступіла на пачатку сёмай раніцы. Пажарным не ўдалося ўратаваць бажніцу — яна цалкам згарэла.

Для падпалу зламысьнікі выкарысталі салярку. Вядома, што саляркаю аблілі знутры вуглы царквы.

Праваслаўны храм Георгія Пераможца быў пабудаваны пры канцы мінулага стагодзьдзя высілкамі мазырскага прадпрымальніка, дырэктара гандлёвага прадпрыемства “Нэлі” Васкана Чабаняна. Ён так пракамэнтаваў матывы барбарскага ўчынку:

(Чабанян:) “Я ня ведаю. Я ня бачу да сябе нянавісьці, не адчуваю гэтага. Але той, хто распачаў гэтую ня ўгодную Богу справу, антынародную, антыдзяржаўную справу, — хай Бог яму будзе судзьдзём. Бог пакарае яго. Бог усё бачыць”.

Радыё Свабода
XS
SM
MD
LG