Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 наваполацкія апазыцыянэры адмовіліся ад удзелу ў выбарах


Радыё Свабода Два наваполацкія актывісты, Антон Ясіновіч і Вячаслаў Крышталёў, якія былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты мясцовага савету, зьвярнуліся ў гарадзкую выбарчую камісію зь пісьмовымі заявамі аб тым, што адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах.

Пры гэтым сябар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Антон Ясіновіч зрабіў гэта на знак салідарнасьці з трыма іншымі наваполацкімі актывістамі — Валерам Шаўчэнкам, Ігарам Валяевым ды Яўгенам Парчынскім, якіх не зарэгістравалі кандыдатамі.

Другі кандыдат, сябар Партыі камуністаў беларускай Вячаслаў Крышталёў, паведаміў у заяве, што здымае кандыдатуру з прычыны недэмакратычнасьці выбарчага працэсу і што ўдзел у ім “зьяўляецца маўклівай згодай з парушэньнем Канстытуцыі й Выбарчага кодэксу”.
XS
SM
MD
LG