Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Менску: якімі падзеямі быў адметны 2006 год?


Альгерд Невяроўскі, Менск Што найбольш запомнілася беларусам у 2006 годзе, які ўжо адыходзіць? Гэтае пытаньне людям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Хлопец: ) “Асабіста для мяне — гэта сустрэча зь дзяўчынай. Дзяўчынай маёй мары. Паступіў у каледж, атрымаў кіроўчыя правы”.

(Спадарыня: ) “Нармальна прайшоў год”.

(Спадар: ) “Вельмі цёплая зіма”.

(Спадар: ) “Ды нічым ён не адметны”.

(Спадар: ) “Але ўласна нічым не адметны. Толькі маім вясельлем”.

(Хлопец: ) “Мо тым, што нашыя спартоўцы перамаглі ў біятлёне”.

(Дзяўчына: ) “Ён быў адметны для мяне станаўленьнем як асобы”.

(Хлопец: ) “Я не магу такіх асаблівых падзеяў прыгадаць. Я студэнт, гэта для мяне другі год навучаньня. А агульных падзеяў не магу прыгадаць”.

(Хлопец: ) “Зь сябрамі часта сустракаліся, разам бавілі весела час. Вучоба, вясёлыя вакацыі, увогуле студэнцкае жыцьцё”.

(Спадар: ) “У Беларусі — гэта выбары прэзыдэнта. Для любой разумнай краіны гэта найбольш адказнае мерапрыемства. Выбары кіраўніка дзяржавы”.

(Хлопец: ) “Магчыма, выбары. Тыя падзеі, што адбываліся на Кастрычніцкай плошчы”.

(Спадар: ) “Мне падаецца, што гэта зьмена клімату, надвор’я. Выбары… Падчас іх нічога надзвычайнага не адбылося”.

(Хлопец: ) “Нават ня ведаю. Вельмі пасіўна сачу за гэтым усім”.

(Спадар: ) “Напэўна, вясна, выбары. Гэта быў яшчэ адзін вырашальны момант, калі беларусы ня здолелі зрабіць правільнага выбару. Відаць, яшчэ не дарасьлі”.

(Спадар: ) “Самы адметны момант, што няма сьнегу. А падзеяў не было. У гэтым балотным царстве ніякіх падзеяў не было й ня будзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG