Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве абмяркоўваецца пытаньне паставак газу ў Беларусь


Радыё Свабода Сёньня ў Маскву для перамоваў у пытаньні паставак расейскага газу ў Беларусь прыбыў віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка.

На пачатку сустрэчы кіраўнік “Газпрому” Аляксей Мілер зьвінаваціў беларускі бок у тым, што дагэтуль не падпісаны кантракт на 2007 год.

Дзейны кантракт на пастаўкі расейскага газу ў Беларусь заканчваецца праз 5 дзён. Пры гэтым спадар Мілер заявіў, што расейскі бок пайшоў насустрач афіцыйнаму Менску па ўсіх пытаньнях: больш льготных і прэфэрэнцыйных умоваў ня мае ніводная з былых рэспублік Савецкага Саюзу. Паводле спадара Мілера, “Газпром” пагадзіўся на ацэнку “Белтрансгазу” у 5 мільярдаў даляраў.

“Газпром” прапанаваў беларускаму боку частку паставак аплачваць грашыма з разьліку 80 даляраў за тысячу кубамэтраў, а рэшту цаны пакрыць 50-працэнтным пакетам акцый “Белтрансгазу”. Беларускі бок у панядзелак заявіў, што пастаўкі газу ў Беларусь павінны быць па цэнах Смаленскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG