Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газпром”: “Беларусь рызыкуе пастаўкамі газу”


Радыё Свабода Расейскі манапаліст канцэрн «Газпром» заявіў, што Беларусь рызыкуе пастаўкамі газу ў студзені, калі не пагодзіцца на павелічэньне цаны на паліва. «Безадказнай» назваў пазыцыю Беларусі на перамовах аб пастаўках газу прадстаўнік "Газпрому".

Як сказаў учора прэсавы сакратар «Газпрому» Сяргей Купрыянаў, цяперашні кантракт заканчваецца праз 6 дзён, аднак 25 сьнежня беларускі бок заявіў, што будзе купляць расейскі газ па цане не вышэйшай, чым для Смаленскай вобласьці. Ільготная цана – 47 даляраў за тысячу кубамэтраў, якую Менск спрабуе захаваць для сябе, непрымальная для раўнапраўнага супрацоўніцтва дзьвюх дзяржаваў і стратная для "Газпрому", падкрэсьліў прадстаўнік канцэрну.

«Газпром» патрабуе ад Беларусі 200 даляраў за тысячу кубамэтраў газу. Паводле Купрыянава, Расея таксама можа пагадзіцца на тое, каб Беларусь плаціла 80 даляраў за тысячу кубамэтраў у тым выпадку, калі яна перадасьць 50 працэнтаў «Белтрансгазу» «Газпрому».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG