Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты руху “Разам” ушанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага


Радыё Свабода Сёньня ва ўрочышчы Благаўшчына на тэрыторыі былога канцлягеру Трасьцянец актывісты руху беларускай салідарнасьці “Разам” ладзілі мерапрыемства, прысьвечанае памяці сьвятара айца Вінцэнта Гадлеўскага, расстралянага фашыстамі 24 сьнежня 1942 году.

Паводле аднаго з арганізатараў імпрэзы Вячаслава Сіўчыка, трапіць ва ўрочышча ўдалося толькі 50 чалавекам. Машыны і мікрааўтобусы, у якім ехалі дзясяткі людзей, затрымліваліся супрацоўнікамі ДАІ. (Сіўчык: ) “Затрымлівалі людзей, каб перашкодзіць трапіць на тое месца, дзе расстралялі Гадлеўскага. Машыны і аўтобусы спынялі. Напрыклад, маю машыну, у якой знаходзіліся яшчэ карэспандэнт “Народнай волі” Аляксандар Макаеў і адзін зь сяброў незарэгістраванай арганізацыі пэнсіянэраў Уладзімер Раманоўскі. Нас абсалютна беспадстаўна даставілі ў аддзяленьне міліцыі ў Шабанох.

Калі б не перашкаджалі, то некалькі сотняў людзей, шмат моладзі прабраліся б на месца і асьвяцілі крыж.

Затрыманьні адбываліся і па дарозе назад у Менск. Напрыклад, адзін з мікрааўтобусаў зь людзьмі, якім удалося прабрацца ў Благаўшчыну, быў спынены, а яго пасажыры дастаўленыя ў адно з раённых аддзяленьняў міліцыі Менску.

Я вельмі спадзяюся, што ў наступным годзе, калі будзе 65-годзьдзе з дня сьмерці Гадлеўскага, нам ва ўрочышчы Благаўшчына ўдасца паставіць крыжы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG