Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: звольнены галоўны інжынэр Магілёўскага мэталюргічнага заводу


Радыё Свабода Паводле афіцыйнай інфармацыі, галоўны інжынэр заводу звольнены за невыкананьне патрабаваньняў беларускага заканадаўства – ён ня даў абавязку зрабіць захады для прадухіленьня карупцыі.

У распаўсюджанай пракуратурай Ленінскага раёну Магілёва інфармацыі гаворыцца, што галоўны інжынэр Магілёўскага мэталюргічнага заводу, які займаў пасаду ад сакавіка 2000 году, дэклярацыю пра свае даходы і маёмасьць даў толькі ў кастрычніку 2006 году, пры гэтым ён адмовіўся даваць антыкарупцыйныя абавязкі.

Магілёўскі мэталюргічны завод - адно зь вядучых прадпрыемстваў Магілёва. На ім працуе больш за 1000 чалавек. Сваю прадукцыю ён пастаўляе ў Расею, Украіну ды Нямеччыну. У кастрычніку 2006 году прадпрыемства, каб пераадолець крызіс абаротных сродкаў, вымушана было аб’яднацца зь Беларускім мэталюргічным заводам. У выніку аб’яднаньня БМЗ атрымаў у сваё распараджэньне амаль 46% акцыяў магілёўскіх мэталюргаў.
XS
SM
MD
LG