Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мытнікі затрымалі на мяжы ўдзельнікаў праграмы Кастуся Каліноўскага


Сяргей Астраўцоў, Горадня Яўгена Скрабутана і Машу Сьвянціцкую, якія вярталіся з Польшчы дахаты, на КПП “Брузгі” пратрымалі каля васьмі гадзінаў. У хлопца сканфіскавалі дзьве флэш-карты да кампутара, патлумачыўшы, што неабходна іх спраўдзіць.

Мікрааўтобус, на якім ехалі студэнты, быў спынены на мяжы ўчора ў 22 гадзіны. Паводле Яўгена, ім давялося чакаць дзьве гадзіны, пакуль мытнікі не атрымалі загад агледзець іх. Усю ноч іх пратрымалі на мытні, адпусьціўшы толькі 24 сьнежня ў 5.30. Праўда, службоўцы спынілі машыну і сказалі завезьці хлопца зь дзяўчынай у Горадню.

Яўген Скрабутан навучаецца у Варшаўскім унівэрсытэце на беларускай філялёгіі, яго двойчы выключалі з Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Маша Сьвянціцкая вучыцца ў Катавіцах.

Паводле Яўгена, днямі на мяжы ажыцьцявілі асабісты догляд яшчэ двух удзельнікаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага, у прыватнасьці – Алеся Копаця з Мастоў.
XS
SM
MD
LG