Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яшчэ адзін студэнт праграмы Каліноўскага быў затрыманы на мытні


Міхал Карневіч, Горадня Учора ў 18.30 на чыгуначным вакзале ў Горадні мытнікі затрымалі Зьмітра Мальчыка. Ён ехаў у Горадню з Кракава на вакацыі. Зьміцер Мальчык вучыцца ў Польшчы па праграме Каліноўскага.

Паводле ягонага бацькі, Сяргея Мальчыка, хлопца дапытвалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія былі ў цывільным. У яго быў канфіскаваны ноўтбук. У памяшканьні мытні Зьміцер Мальчык прабыў 5 гадзінаў, пасьля чаго яго адпусьцілі. У аўторак яму патрэбна зьявіцца ў Гарадзенскую рэгіянальную мытню.
XS
SM
MD
LG