Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтаў праграмы Каліноўскага затрымалі на мытні


Радыё Свабода Учора а 22 гадзіне вечара на памежным пераходзе “Брузгі” работнікамі беларускай мытні былі затрыманы студэнты Аляксей Трубкін і Барыс Гарэцкі. Гэтыя хлопцы вучацца ў Беластоцкім унівэрсытэце па праграме фонда Каліноўскага і вярталіся з Польшчы на калядныя вакацыі.

Студэнты былі дапытаныя работнікам праваахоўных органаў, які адмовіўся паведаміць сваё прозьвішча. Пасьля 7-гадзіннага знаходжаньня ў адным з памяшканьняў мытні студэнтаў адпусьцілі. Пры гэтым у іх былі рэквізаваныя каштоўныя рэчы: у Трубкіна – сыстэмны кампутарны блёк, а ў Гарэцкага – ноўтбук. Як паведаміў Радыё Свабода Аляксей Трубкін, ён набыў сыстэмны блёк у якасьці каляднага падарунка бацькам і ў ім няма ніякай інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG