Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Карняенка: “Ёсьць адчуваньне магчымасьці пераменаў”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Вядомы гомельскі грамадзкі дзеяч, сябра аргкамітэту руху “За свабоду” Віктар Карняенка сказаў:

(Карняенка: ) “У 2006 годзе галоўная падзея і добрая навіна —гэта вясновае абуджэньне нацыі, калі вельмі многа людзей выказалі сваю нязгоду з тым, як дзейнічае ўлада ў палітычным сэнсе. Якраз сакавіцкія падзеі даюць надзею на будучыню. Нягледзячы на пагрозы, на тое, што афіцыйныя асобы, як маглі, запалохвалі людзей, усё ж многа хто пераадолеў гэтае пачуцьцё страху. Тое, што сярод гэтых людзей была большасьць моладзі, якраз і дае надзею на будучыню. Ёсьць на каго абапірацца, ёсьць дэманстрацыя нязгоды, ёсьць дэманстрацыя волі. Ёсьць адчуваньне магчымасьці пераменаў.

Дагэтуль, калі ўзгадаць папярэднія палітычныя кампаніі, 2001 год і гэтак далей, якія ладзіла аб’яднаная дэмакратычная апазыцыя, такога настрою як бы не было. Няхай сабе апазыцыя не перамагла. Але пачуцьця нейкай дэпрэсіі пасьля сакавіка не было. Ну, гэта як бы станоўчае. А іншая справа, як зараз усе гэтыя здабыткі выкарыстоўваюцца. Тут якраз больш сумнага, чым аптымістычнага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG