Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што беларусы лічаць добрай навіной 2006 году?


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах сёньня задаваў наш карэспандэнт.

(Спадар: ) “Тое, што напрыканцы году мы дамовіліся пра пастаўкі газа і нафты”.

(Пэнсіянэр: ) “Для пэнсіянэра галоўнае, што пэнсіі плацілі”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу добрай навіной 2006 году добрае надвор’е ўвесь год. І добры настрой беларусаў”.

(Спадар: ) “Добрыя навіны асабістага характару, ніякіх грамадзкіх”.

(Спадарыня: ) “Добрае здароўе перш за ўсё”.

(Спадар: ) “Я атрымаў кватэру”.

(Дзяўчына: ) “Зрабілі добрыя дарогі, аднавілі парк Чалюскінцаў. Я з маім маленькім братам любім тут гуляць”.

(Спадарыня: ) “Тое, што мне цяжка адказаць на гэтае пытаньне, відаць, гаворыць пра тое, што нічога добрага не было”.

(Спадар: ) “Для мене добрая навіна – гэта зьяўленьне новай працы”.

(Спадарыня: ) “Здароўе дзяцей, не хварэлі, добра скончылі навуку, уладкаваліся на працу”.

(Спадар: ) “Год быў весь удачны. Нічога кепскага не было”.

(Хлопец: ) “Я пабываў у амбасадзе ЗША”.

(Спадарыня: ) “Мой муж выіграў тэнісны турнір сярод ветэранаў-аматараў. Абыграў свайго даўняга суперніка з Украіны”.

(Спадар: ) “Тое, што мы пражылі гэты год стабільна, без вайны”.
XS
SM
MD
LG