Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Дабравольскі: “Пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў - найлепшая навіна”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Актывіст АГП, былы дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандар Дабравольскі сказаў:

(Дабравольскі: ) “Я лічу добрай навіной тое, што адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў даволі многа людзей вырашылі, што ў іх ёсьць нейкая асабістая годнасьць, што ў іх ёсьць жаданьне сказаць слова праўды і жаданьне пастаяць за сваю Радзіму. Вось гэты пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў, я лічу, самай добрай навіной 2006 года.

19-25 сакавіка людзі выйшлі на плошчу, каб сказаць сваё “не” фальсыфікацыям і наогул ганебным паводзінам беларускіх уладаў. Урэшце гэтыя паводзіны нават прызнаў сам Лукашэнка, тое, што сфальсыфікавалі выбары. Але раней людзі маўчалі.

У тое, што людзі выйшлі на плошчу, многа што ўваходзіць. Ня толькі намётавы гарадок. Гэта ўся тая салідарнасьць, якая была. Гэта тое, што людзі несьлі на плошчу ежу, цёплыя рэчы, каб дапамагчы тым, хто стаяў на плошчы і быў у намётавым гарадку. Вось гэты фэномэн для мяне самы важны. Калі людзі клапоцяцца пра сваю дзяржаву, то тады абавязкова будзе і станоўчы вынік”.
XS
SM
MD
LG