Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: моладзевыя актывісты правялі паўночы ў пастарунку


Радыё Свабода Моладзевых актывістаў Максіма Азарава, Дзьмітрыя Пендзіка і Антона Ўсьцінчука затрымалі позьнім вечарам у пятніцу. Міліцыянты матывавалі свае дзеяньні тым, што маладыя людзі нібыта зьдзейсьнілі адміністрацыйнае правапарушэньне.

Пры даглядзе асабістых рэчаў міліцыянты знайшлі ў затрыманых тры балёнікі з фарбай і трафарэты “Свабоду Дашкевічу”. На моладзевых актывістаў міліцыянты склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня і а 3 гадзіне ночы адпісцілі дамоў.

Паводле слоў Максіма Азарава, пры затрыманьні і ў пастарунку міліцыянты паводзілі сябе надзвычай груба. Яго два разы ўдарылі моцна па галаве, а ягоным сябрам пырскалі фарбай у твар.
XS
SM
MD
LG