Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне вызваленьня Цімафея Дранчука: "Рашэньне станоўчае"


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле супрацоўніка менскай калёніі, прынята рашэньне “вызваліць Цімафея Дранчука ўмоўна-датэрмінова”. Пра гэта паведаміў бацька актывіста “Партнэрства” Валер Дранчук. “Супрацоўнік, якога я не магу назваць, сказаў мне: “Рашэньне станоўчае. Ідзіце дамоў і купляйце шампанскае”, – паведаміў Валер Дранчук.

Аднак афіцыйнага пацьверджаньня гэтых зьвестак бацька актывіста не атрымаў. Спэцаддзел турмы і судзьдзі Цэнтральнага суду Менска, якія разглядалі справы аб ўмоўна-датэрміновым вызваленьні, вынікаў разгляду не паведамілі. “Мне сказалі, што такія зьвесткі будуць пасьля калядных сьвятаў”, – сказаў Валер Дранчук.

Нагадаем, ягоны сын Цімафей быў асуджаны на год зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG