Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіеў: адбыўся круглы стол на тэму ўкраінска-беларускіх стасункаў


Павал Зубюк, Кіеў Сёньня ў Кіеве ў інфармацыйнай агенцыі “Укрінформ” адбыўся круглы стол на тэму "Украіна-Беларусь: хаўрус дзеля дабрабыту, ці зьнешнепалітычная здрада Майдану". Арганізавала мерапрыемства грамадзкая арганізацыя “Група эўрапейскае стратэгіі” пры падтрымцы амбасады Рэспублікі Польшча ва Ўкраіне. Зь беларускага боку ў круглым стале ўдзельнічаў Алесь Стральцоў, сябра БСДП “Грамада”, які адказваў на шматлікія пытаньні журналістаў і прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў.

Асноўнай тэмай круглага стала была сёньняшняя эканамічная і палітычная сытуацыя ў Беларусі, роля Ўкраіны і яе магчымыя крокі ў выпадку увядзеньня новых санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва краінамі Эўразьвязу і Расеяй. Большасьць удзельнікаў пагадзілася, што сёньня Ўкраіна фактычна сумяшчае эканамічныя і палітычныя складнікі дыялёгу зь беларускім кіраўніцтвам, вынікам чаго зьяўляецца адсутнасьць сур’ёзных дэмакратызацыйных імпульсаў ад украінскіх палітыкаў.

Прадстаўнікі грамадзкіх праваабарончых арганізацыяў, у прыватнасьці, “Міжнароднае амністыі”, заявілі аб неабходнасьці ціску ўкраінскае грамадзкае думкі на дзяржаўнае кіраўніцтва з мэтай дасягненьня дэмакратычных зьменаў у Беларусі, у першую чаргу – вызваленьня вязьняў сумленьня.
XS
SM
MD
LG