Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Валеры Шчукін патрабуе, каб яго пасадзілі ў турму


Радыё Свабода, Віцебск Знаходжаньне ў сьледчым ізалятары або ізалятары часовага ўтрыманьня сталася для В.Шчукіна адзінай магчымасьцю ўзяць удзел у мясцовых выбарах. Вядомага журналіста і праваабаронцу, які ўжо цягам чатырох апошніх год дэ-юрэ ёсьць асобай бяз пэўнага месца жыхарства, не ўключылі ў сьпісы для галасаваньня.

Адміністрацыя Першамайскага раёна адмаўляецца ўключыць яго ў шэрагі выбаршчыкаў на той падставе, што ён ня мае сталага месца пражываньня. І раённы суд, куды зьвярнуўся Валеры Шчукін, таксама падзяліў гэтае меркаваньне.

Паводле спадара Шчукіна, адзіны сродак вызначыцца з пэўным месцам знаходжаньня на час выбараў – гэта сесьці ў турму, бо там зьняволеныя, у адрозьненьне ад яго, усё ж маюць права на ўдзел у выбарах. Таму праваабаронца даслаў зварот у абласную пракуратуру, каб на час выбараў яго зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У звароце ён піша: "Я не хачу зьдзяйсьняць проціпраўныя дзеяньні, і проста прашу арыштаваць мяне. Я гатовы ахвяраваць сваёй свабодай, каб рэалізаваць сваё права на ўдзел у выбарах".
XS
SM
MD
LG