Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У калёніі з А.Казуліным сустрэўся адвакат І.Рынкевіч


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле адваката, Аляксандар Казулін празь дзесяць дзён пасьля выхаду з галадоўкі прыбавіў у вазе, выглядае бадзёрым і здаравейшым. Палітык перадаў скаргі на імя старшыні КДБ Сухарэнкі й кіраўніка Мытнага камітэту Шпілеўскага, якія тычацца ранейшых справаў пра ціск на яго.

Таксама Аляксандар Казулін азнаёміўся з адказам старшыні Менскага гарсуду Ардзякі на скаргу пра вынесены яму прысуд. Гэты адказ Казулін назваў “фармальным” і ня выключыў, што судзьдзя можа папоўніць сьпіс неўязных у краіны Эўразьвязу.

Аляксандар Казулін перадаў праз адваката шэраг палітычных заяваў — сярод іх папярэджаньне, што міжнародныя дамовы з урадам Аляксандра Лукашэнкі, якога ён лічыць нелегітымным, у будучыні могуць быць перагледжаныя.

22 сьнежня стала вядома, што арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Аляксандра Казуліна вязьнем сумленьня.

Нагадаем, палітык быў асуджаны на пяць з паловай гадоў паводле абвінавачаньня ў хуліганстве й арганізацыі вулічных беспарадкаў у сакавіку 2006-га году.
XS
SM
MD
LG