Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Джуста з жонкай не прыедуць у Беларусь з-за магчымага перасьледу


Радыё Свабода Алясандра Джуста заявіў, што яны з жонкай не прыедуць у Беларусь на Калядныя і Навагоднія сьвяты, як зьбіраліся раней. "Паводле наяўнай інфармацыі, у Беларусі супраць нас заведзеная крымінальная справа па факце крадзяжу дзіцяці", сказаў Алясандра Джуста агенцыі БелаПАН. "Нам ніхто пакуль не паведамляў, што гэтая справа спынена або закрыта".

"Мы гатовы патраціць усё жыцьцё толькі на тое, каб у адзін цудоўны дзень убачыць Віку побач з намі, як паўнапраўнага члена нашай сям''і", – сказаў Алясандра Джуста.

Нагадаю, што сям''я Джуста-Барначын восеньню 2006 года на працягу 20 дзён хавала выхаванку Вілейскай школы-інтэрната Віку Мароз, якая прыехала да яе на аздараўленьне. Алясандра Джуста паведаміў, што ўвесь пакет дакумэнтаў, неабходных для ўдачарэньня беларускай дзяўчынкі, ужо год знаходзіцца ў італьянскай арганізацыі, якая займаецца міжнародным усынаўленьнем.

“Мы ні ў якім выпадку ня кінем нашы спробы ажыцьцявіць мару дзяўчынкі – прыехаць у Італію і жыць з намі”, кажа Алясандра Джуста.
XS
SM
MD
LG