Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: гарадзенцы пра найлепшую навіну году


Міхал Карневіч, Горадня Наш карэспандэнт задаваў пытаньне мінакам на вуліцах Горадні: што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

(Спадарыня: ) “Нічога”.

(Спадар: ) “Толькі тое, што гэты год адыходзіць. Сумным ён быў для мяне. Магчыма, каму-небудзь было інакш, але я акрамя навінаў, што пастаянна падвышаліся кошты, нічога не заўважаў”.

(Дзяўчына: ) “Нічога асаблівага не было — як звычайна”.

(Дзяўчына: ) “Сёлета паступіла ва ўнівэрсытэт. Для мяне гэта самая добрая навіна”.

(Спадар: ) “Сын нарадзіўся, будуецца горад, у Менску бібліятэку пабудавалі, заробак падвысіўся...”

(Спадарыня: ) “Мы сёлета дом купілі. І добра, што крэдыты даюць, гэта вельмі зручна для людзей”.

(Спадарыня: ) “Добра, што мы яшчэ жывыя, што Мілінкевіч прэзэнтуе нас у сьвеце й намі яшчэ цікавяцца”.

(Спадар: ) “Добра, што горад даглядаюць. Паглядзіце, які прыгожы стаў наш парк”.

(Спадар: ) “Эх, каб жа людзі лепш жылі, каб больш шчасьця было!”

(Карэспандэнт: ) “А ў 2006 беларусы сталі лепш жыць, чым летась?”

(Спадар: ) “Я б не сказаў, па-мойму — не”.

(Спадар: ) “Палітычная галадоўка Казуліна. Ён стаў першым з апазыцыйных дзеячаў, хто рызыкнуў сваім жыцьцём дзеля справы. Добрая навіна ў тым, што ў нас знаходзяцца такія людзі, бо ён нешта здолеў зьмяніць у сумленьні многіх людзей”.

(Спадар: ) “Добрае надвор’е — бо калі яшчэ яно было такім у Беларусі”.

(Дзяўчына: ) “Я сёлета перапаступіла на бясплатнае аддзяленьне, для мяне гэта вельмі значна, цяпер атрымліваю нават стыпэндыю”.

(Спадар: ) “Мая дачка сёлета паступіла ва ўнівэрсытэт”.

(Спадарыня: ) “Вельмі ўдзячныя нашаму прэзыдэнту за падтрымку сельскай гаспадаркі, асабліва за тое, што набудаваў для нас домікаў, а то зусім не было дзе жыць. Цяпер стала лягчэй”.

(Спадар: ) “Добрай навіной? Я б не сказаў, што нешта падобнае было сёлета. Па-мойму, не было добрых навінаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG