Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску падрыхтаваліся да продажу Расеі “Белтрансгазу”


Інтэрфакс У Мінэнэрга Беларусі паведамілі, што Менск можа узгадніць кошт “Белтрансгазу” для прыватызацыі яго “Газпромам” на ўзроўні не ніжэй за 5 мільярдаў даляраў.

Перамовы працягваюцца, беларускі бок падрыхтаваў праект статуту сумеснага газатранспартнага прадпрыемства. Акцыі “Белтрансгазу” могуць быць выкарыстаныя ў якасьці аплаты за пастаўкі расейскага газу ў 2007 годзе.

З улікам гэтага кошт газу для Беларусі можа скласьці 130 даляраў за тысячу кубамэтраў. Сёлета кошт газу для Беларусі складае 46,68 даляра.
XS
SM
MD
LG