Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Трусаў: “Лепшая навіна — пашырэньне беларускай мовы ў радыёэфіры”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году? Cтаршыня Таварыства беларускай мовы, кандыдат гістарычных навук, археоляг Алег Трусаў сказаў:

(Трусаў: ) “Самая добрая навіна — пашырэньне беларускай мовы ў міжнародным радыёэфіры. Удалося адрадзіць “Радыё Рацыя”, “Акно ў Эўропу”, па-беларуску загаварыла “Deutsche Welle”, і ўжо два гады як гаворыць “Радыё Швэцыі”. Такім чынам, у “Свабоды” зьявіліся саюзьнікі. І для мяне гэта самая лепшая навіна.

Беларуская мова, нягледзячы на спробы русіфікацыі на Беларусі, пашыраецца ў сьвеце. У гэтым годзе яна ўпершыню пашырылася ва ўсясьветным маштабе. І мы вялі вельмі няпростую перапіску й змаганьне з “Deutsche Welle”, пакуль пераканалі іх выкарыстоўваць беларускую мову. А потым дзякуючы падтрымцы дэпутатаў Эўрапарлямэнту, перш-наперш Польшчы, мы атрымалі беларускамоўнае радыё. У гэтым годзе фактычна вырашана пра стварэньне спадарожнікавага, беларускамоўнага тэлеканалу.

Моладзь беларуская мае пэрспэктыву, што гэта адбудзецца й на Бацькаўшчыне. Гэта дае людзям мала што незалежную інфармацыю, але і пэрспэктыву таго, што ўсё-такі беларуская мова і ў Беларусі зойме адпаведнае ёй месца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG