Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Скрыган: “Перамены ў Беларусі непазьбежныя”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году? Сакратар Партыі камуністаў беларускай Алена Скрыган так адказала на пытаньне:

(Скрыган: ) “Самая добрая навіна — што людзі змаглі пераадолець страх і выйшлі на плошчу 19 сакавіка. Што людзей не запужалі нават пагрозы, што іх прызнаюць тэрарыстамі й ледзь не расстраляюць на месцы. Дзясяткі тысяч людзей зьявіліся — гэта, мне здаецца, вельмі важная прыкмета для жыцьця Беларусі, для палітычнага й грамадзкага жыцьця.

І яшчэ, мне здаецца, была добрая навіна — гэта што мы 17 сьнежня ў Чарнігаве змаглі правесьці ўстаноўчую канфэрэнцыю зьвязу левых партыяў. З 600 дэлегатаў даехала амаль пяцьсот чалавек. І гэта нягледзячы на тое, што многіх запрашалі на працы кіраўнікі, і там прысутнічалі іншыя невядомыя людзі, і іх угаворвалі ня ехаць, бо гэта будзе для вас пагрозай, вашай далейшай працы й гэтак далей. Але людзі даехалі, і людзі ўзялі актыўны ўдзел у працы канфэрэнцыі…

Вось гэтыя дзьве падзеі 19 сакавіка і 17 сьнежня мне асабіста даюць упэўненасьць, што перамены непазьбежныя. Перамены ў Беларусі будуць”.
XS
SM
MD
LG