Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі ў недаўменьні ад таго, што адбываецца з беларускім цукрам у Расеі


Інтэрфакс Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў журналістам аб адсутнасьці гандлёвай вайны паміж Беларусьсю і Расеяй.

Паводле Сідорскага аб’ём паставак беларускага цукру ў Расею ўзгоднены яшчэ ў пачатку году і падпісаны кіраўнікамі ўрадаў дзьвюх краін.

(Сідорскі: ) “ Калі мы сёньня працуем з Расеяй, то прынамсі знаходзімся ў недаўменьні ад таго, што адбываецца з беларускім цукрам”.

Сідорскі спадзяецца ўрэгуляваць праблему з пастаўкамі цукру ў Расею шляхам перамоваў. Дзесяткі эшалёнаў з беларускім цукрам стаяць у Маскве, чакаючы мытнага афармленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG