Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва выдасьць беларускага шпіёна Польшчы


Інтэрфакс Віленскі акруговы суд задаволіў зварот Генэральнай пракуратуры Літвы аб выдачы Польшчы грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, якога падазраюць у шпіянажы. Пра гэта агенцтву Інтэрфакс паведаміў судзьдзя Лінас Жукаўскас.

Рашэньне можа быць абскарджанае цягам тыдня. Паводле судзьдзі, Беларусь не зьвярталася з просьбай аб выдачы Моніча ёй.

Польскія праваахоўныя органы падазраюць Моніча ў вярбоўцы агентаў, якія б зьбіралі і перадавалі шпіёнскую інфармацыю пра Польшчу. Ён быў арыштаваны ў Вільні 25 лістапада па просьбе польскай пракуратуры.
XS
SM
MD
LG