Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот хацеў нелегальна перайсьці беларуска-польскую мяжу


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі працягваюць пісаць пра пазбаўленьне Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў, а таксама першыя крокі новаабраных прадстаўнікоў самакіраваньня ад беларускіх палітычных сілаў.

Gazeta Wyborcza піша, што Эўрапейскі зьвяз упершыню пайшоў на сур’ёзныя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, раней, як адзначае штодзёньнік, “кары датычылі перадусім рэжыму Лукашэнкі – напрыклад ягоным галоўным прадстаўнікам забаранялі ўезд на тэрыторыю аб’яднанай Эўропы”.

Штодзёньнік падкрэсьлівае, што супраціў некаторых краінаў, а таксама нязгода на санкцыі, сярод іншых, Аляксандра Мілінкевіча, мелі вынік, бо Эўразьвяз даў Беларусі 6 месяцаў на тое, каб пазьбегчы пазбаўленьня гандлёвых прэфэрэнцыяў.

Тыднёвік беларусаў Польшчы “Ніва” піша пра першыя крокі на пасадзе войта Арлянскай гміны, беларуса Пётра Сэльвясюка, які ў сваёй працы вырашыў паставіць сярод іншага на захаваньне беларускай культуры.

“Трэба ісьці ў напрамку разьвіцьця навучаньня беларускай мовы...З боку гміннай управы будзе дапамога для ўсіх дзетак, якія хочуць пазнаёміцца з беларускай мовай і культурай”, - кажа “Ніве” спадар Сэльвясюк.

Некаторыя мэдыі ўзгадваюць пра незвычайны выпадак на беларуска-польскай мяжы ў Тэрэспалі, дзе польскія памежнікі знайшлі ў аўтамабілі беларускага турыста ката, які, паводле іхных словаў, “меў намер перайсьці мяжу нелегальна”, бо “ня меў ніякіх дакумэнтаў”, а ўладальнік аўтамабілю заявіў, што гэта не ягоны кот.

Аднак “сытуацыя была вырашаная на карысьць ката – мытнікі падаравалі яму свабоду і дазволілі застацца ў краіне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG