Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка: “Незалежнасьць стала для бальшыні грамадзтва бясспрэчнай каштоўнасьцю”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Cтаршыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка адказаў гэтак:

(Вячорка: ) “Відаць, ня буду арыгінальным, калі скажу, што добрая навіна — гэта сакавіцкія падзеі. І цешуся, што праца, якая некалькі гадоў перад тым ішла, прывяла да такога прамежкавага й відавочнага ўсяму сьвету выніку.

Але найгалоўнейшай для мяне добрай падзеяй ці добрай зьявай у амаль ужо прамінулым годзе, ёсьць тое, што незалежнасьць Беларусі сталася сапраўды для бальшыні нашага грамадзтва бясспрэчнаю й сыгматычнаю каштоўнасьцю. І ня толькі для тых, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх падзеях, але таксама й для вельмі вялікай часткі так званых непалітызаваных людзей. Гэта прывяло да таго, што нават гэтая ўлада, якая прывяла нашую краіну да крызісу незалежнай дзяржаўнасьці, змушаная цяпер у сваёй прапагандзе само слова “незалежнасьць” пачаць выкарыстоўваць”.
XS
SM
MD
LG