Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Іпатава: “Прыклад моладзі павінен натхняць тых, хто верыць у перамены”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Вядомая беларуская пісьменьніца Вольга Іпатава сказала:

(Іпатава: ) “Такой грамадзкай навіной быў удзел моладзі ў падзеях на Плошчы. Такая вялікая колькасьць маладых твараў, якія любяць Беларусь, якія хочуць жыць ужо абсалютна ў іншых умовах, ня ў той пакорлівасьці й рабстве, у якіх згаджаецца жыць большая частка пакуль што, на жаль, нашага насельніцтва. Хоць, можа, і не былі дасягнутыя вялікія мэты, але гэты прыклад моладзі павінен натхняць тых, хто верыць у перамены. А я веру ў перамены, веру ў іх непазьбежнасьць. Зьявілася большая колькасьць людзей, якія ня так страшна баяцца…

Што тычыцца асабістага пляну, я змагла ўсё-такі сёлета выдаць кніжку “Апошняя ахвяра сьвяшчэннага дубу”. Выдацца сёньня дэмакратычнаму пісьменьніку надзвычай цяжка. Яшчэ цяжэй яму сустрэцца з чытачамі. У нас забарона на прафэсію існуе, палітычны перасьлед пісьменьнікаў існуе. Таму тое, што ўдаецца ўсё ж такі зь вялікімі намаганьнямі выдаць, гэта яшчэ й грамадзянскі подзьвіг пісьменьніка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG