Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Рашэньне Эўразьвязу не стане сур’ёзным выклікам для эканомікі і грамадзян Беларусі


Радыё Свабода Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала выключэньне Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый “палітычнай блізарукасьцю”. Учора ўвечары рада міністраў Эўразьвязу прыняла адпаведнае рашэньне. Як гаворыцца ў заяве беларускага МЗС, рашэньне Эўразьвязу не стане сур’ёзным выклікам для эканомікі і грамадзян Беларусі.

Рашэньне наконт выключэньня Рэспублікі Беларусь зь сыстэмы тарыфных льгот можа набыць моц праз 6 месяцаў. “Недальнабачнасьць і шкоднасьць такога кроку для разьвіцьця адносінаў відавочная...” – гаворыцца ў заяве МЗС.

Экспэрты рэагуюць на рашэньне Эўразьвязу па-рознаму. На думку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Красуцкага, істотнай шкоды для эканомікі Беларусі яно не прынясе, бо рашэньне набудзе моц праз шэсьць месяцаў, а за гэты час урад пасьпее зрабіць неабходныя захады для пераарыентацыі экспартных плыняў на новыя рынкі. Эканаміст Міхал Залескі лічыць, што ў выніку адмены прэфэрэнцый Беларусь страціць да 500 мільёнаў даляраў на год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG