Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў


Радыё Свабода У ноч з серады на чацьвер памёр прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў, які кіраваў рэспублікай цягам амаль дваццаці гадоў.

Туркмэнскае тэлебачаньне паведаміла, што ў прэзыдэнта краіны спынілася сэрца і гэта прывяло да раптоўнай сьмерці. Сапармурат Ніязаў памёр на 67-м годзе жыцьця.

Сапармурат Ніязаў меў статус пажыцьцёвага прэзыдэнта і меў тытул туркмэнбашы альбо бацькі ўсіх туркмэнаў. У цывілізаваным сьвеце ягоны рэжым называлі адным з самых аўтарытарных і рэпрэсіўных у сьвеце.
XS
SM
MD
LG