Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што ў сучаснай Беларусі нагадвае пра сталінізм?


Галіна Абакунчык, Менск 21 сьнежня 1879 году нарадзіўся Іосіф Сталін. Падчас ягонага кіраваньня ў выніку масавых палітычных рэпрэсіяў на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага саюзу пацярпелі мільёны грамадзянаў: сотні тысяч былі высланыя ў Сібір, зьняволеныя і закатаваныя ў лягерах, расстраляныя, памерлі ад голаду. У Беларусі апошнімі гадамі назіраецца пэўная рэабілітацыя імя Сталіна: напрыклад, адкрыты мэмарыяльны комплекс “Лінія Сталіна”. Якія рэаліі сёньняшняй Беларусі нагадваюць вам сталінізм?

(Спадар: ) “Магчыма, з рэжымам сёньняшнім. Наш кіраўнік лічыць сябе мясцовым царком, напэўна. Ягоным іміджмэйкерам варта паклапаціцца, каб ён гаварыў мы, а не я”.

(Карэспандэнтка: ) “Зь якімі рэаліямі сёньняшняй Беларусі асацыюецца ў вас сталінізм?”

(Юнак: ) “Быў татальны кантроль над усімі сфэрамі жыцьця, але цяпер крыху вальней стала, больш свабодна”.

(Спадар: ) “Магчыма прэзыдэнт крыху жорстка дзейнічае. Зараз жа пачынаюць, як у сталінскія часы: і дакладаць адзін на аднаго, і тэлефоны даверу зьявіліся. Вось гэты сталінізм пайшоў, я гэта прызнаю. Цяжэй жыць крыху стала, а так больш нічога сказаць не магу”.

(Спадарыня: ) “Гэта было вельмі даўно і ўсё гэта вельмі сумна. Толькі фільмы пра ўсё гэта нагадваюць. Больш нічога.”

(Спадар: ) “Пэўна, у нашым кіраўніцтве нешта такое ёсьць. Абяцаюць адно, а робяць зусім іншае”.

(Юначка: ) “Крыху ёсьць нешта. Бо вельмі шмат гавораць пра дэмакратыю, а гэтай дэмакратыі, фактычна, няма”.

(Спадар: ) “У мяне сваякі і па маёй лініі, і па лініі жонкі пацярпелі. А сёньня – амаль тое самае”.

(Карэспандэнтка: ) “Зь якімі рэаліямі сёньняшняй Беларусі асацыюецца ў вас сталінізм?”

(Юнак: ) “Ну, па-першае, дыктатар. Вельмі жорстка кантраляваў усе галіны жыцьця, асабліва палітыку. З сёньняшнім днём можна правесьці аналёгіі, але свабоды ўсё ж больш”.

(Спадар: ) “Па-мойму, і не зьмянялася нічога. І падобны нават. Толькі ў таго валасоў на галаве больш было, а ў гэтага не. І ў прозьвішчы “дз” няма”.

(Спадарыня: ) “Людзі баяцца гаварыць, людзі баяцца выйсьці. Думаю, што надыходзіць такі час, ўсё ідзе да таго, што было пры Сталіне”.

(Юнак: ) “Я ня жыў у той час і гаварыць досыць складана. Але ніякіх добрых асацыяцый той час не выклікае, пачынаючы ад Леніна і іхных ідэяў сацыялізму-камунізму. І з сёньняшнім днём паралелі вельмі вялікія. Я маю на ўвазе, што ўлада знаходзіцца ў руках аднаго чалавека”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG